Дзейнасць прадпрыемства

Водазабеспячэнне

Філіял «Лепельвадаканал» УП «Віцебскаблвадаканал» эксплуатуе і абслугоўвае сістэмы водазабеспячэння Лепельскага, Бешанковіцкага, Чашніцкага і Сенненскага раёнаў.

Водазабеспячэнне спажыўцоў філіяла «Лепельвадаканал» ажыццяўляецца з 243 артэзіянскіх свідравін. З іх 69 свідравін знаходзіцца ў Лепельскім раёне, 45 свідравін – у Бешанковіцкім раёне, 53 свідравіны – у Чашніцкім раёне, 76 свідравін – у Сенненскім раёне.

Усяго да сістэмы водазабеспячэння падключана 79123 спажыўца..

Даўжыня абслугоўваных водаправодных сетак – 688,52 км.

Дзейнічаюць 38 станцый абезжалезвання агульнай прадукцыйнай магутнасцю 27553,28 м3/сут.

За 2020 год было пададзена ў сетку 4450,63 тыс. м3 вады.

Кантроль якасці пітной вады ажыццяўляе акрэдытаваная хімічная лабараторыя г.Лепеля (25 хімічных паказчыка па якасці пітной вады).

На прадпрыемстве ў заканадаўчым парадку распрацавана і зацверджана Рабочая праграма вытворчага кантролю якасці пітной вады ва ўсіх населеных пунктах, якія абслугоўваюцца.

Водаадвядзенне

Філіял «Лепельвадаканал» абслугоўвае сістэмы водаадвядзення Лепельскага, Бешанковіцкага, Чашніцкага і Сенненскага раёнаў.

Усяго прадпрыемствам эксплуатуецца 244,34 км. каналізацыйных сетак, 60 каналізацыйных помпавых станцый, 39 ачышчальных збудаванняў (сумарнай праектнай прадукцыйнай магутнасцю 26,9 тыс.м3/сут.).

Кантроль якасці сцёкавых вод па Лепельскім, Бешанковіцкім, Чашніцкім і Сенненскім раёнах, якія паступаюць і скідаюцца, ажыццяўляе хімічная лабараторыя філіяла, якая мае атэстат адпаведнасці патрабаванням нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Беларускага дзяржаўнага цэнтра акрэдытацыі (БДЦА). У вобласць акрэдытацыі дадзенай лабараторыі ўваходзяць 17 хімічных паказчыкаў па даследаванні якасці сцёкавых вод, 22 паказчыка – паверхневых вод і 20 паказчыкаў – падземных вод.

Кантроль якасці сцёкавых вод, якія паступаюць і скідаюцца, ажыццяўляецца па зацверджаных графіках. Хімічнай лабараторыяй філіяла вядзецца лакальны маніторынг па скідзе вычышчаных сцёкавых вод з ачышчальных збудаванняў у водныя аб’екты і падземныя воды, а таксама штомесяц кантралюецца больш за 20 прадпрыемстваў, якія скідаюць сцёкавыя воды ў сістэмы водаадвядзення філіяла.